Описание
Гэта невялікая гісторыя пра важныя рэчы: пра рост і пошук сябе, пра падабенства і непадобнасць і важнасць мець побач кагосьці, хто хоць трохі і хоць у чымсьці да цябе падобны. А яшчэ – пра дрэвы вакол нас, міма якіх праходзім, і не заўсёды ведаем, хто гэта тут расце. Таму кніга спатрэбіцца ўсім, хто хоча ведаць па імені распаўсюджаныя паркавыя дрэвы, навучыцца адрозніваць іх: у казачнай гульнявой форме дзякуючы выдатным ілюстрацыям так лёгка запомніць, як яны выглядаюць, якая ў іх кара, насенне, лісце, квецень.
Маленькі парастак, які вырас у парку, азіраецца вакол, уважліва прыглядаецца да сваіх суседзяў – бярозы, дуба, рабіны, клёну, ясеню, таполі, каштана, таполі, вярбы – і шукае, чый жа ён. Таму што быць нічыйным – сумна. Таму што шчасце – “гэта знайсці ў гэтым свеце кагосьці падобнага на цябе”.
Характеристики
Характеристика книги |
Вес | 490 г |
Автор | Кацярына Міхаліцына |
Возраст | 4–6 лет |
Страниц | 44 |
Переплет | твердый |
Формат | 60х90/8 (220х290 мм, энциклопедический) |
Год издания | 2019 |